“Спецаўтагаспадарка” і коцікі чакаюць новых валанцёраў

|

 

 

 

 

Зараз ў  “Спецаўтагаспадарцы” знаходзіцца больш за 20 жывёл. Жывуць коткі проста ў пакоях, месца для іх хапае. Ёсць і клетка, але там трымаюць у асноўным “новенькіх”. Галоўная праблема ў тым, што ў памяшканні холадна, і яны пачынаюць хварэць. 

 

 

Валанцёры расказалі, што катоў прывозяць раз на два-тры дні. Месяц таму быў дзень, калі прывезлі адразу 7 котак, а напярэдадні 4. Калі котак збіраецца шмат, то іх жыццё наўпрост залежыць ад тэлефанаванняў гараджан.

 

 

– Бывае па-рознаму – і хатніх котак прывозяць, і бадзялых. Нядаўна прывезлі котку з кулявым раненнем. Нехта ў яе стрэліў, куля засталася ў спіне. У нас ёй аказалі дапамогу, кулю дасталі, – расказала валанцёрка Анастасія.

 

 

Таксама яна адзначыла, што раней гарадзенцы забіралі больш жывёлаў. Зараз добра калі дзве коткі на тыдзень знаходзяць новых гаспадароў. 

 

 

Калі вы хочаце ўзяць сабе ката, ці дапамагчы тым жывёлам, што ўтрымліваюцца ў “Спецаўтагаспадарцы”, заходзьце сюды.