Насельніцтва Гарадзеншчыны скарачаецца, але не такімі тэмпамі, як у мінулым годзе

|

У студзені-верасні 2015 у вобласці нарадзіліся 10 324, памерлі 10 953 чалавекі. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 629 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 зменшылася на 188 чалавек, або на 23%.

 

За гэты перыяд, у параўнанні з папярэднім, колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 234 (3,2%), разводаў – на 125 (4,7%). Пры гэтым на 1000 шлюбаў прыпадала 360 разводаў (у студзені-верасні 2014 – 365 разводаў).

 

Насельніцтва вобласці зменшылся таксама за кошт міграцыі на 780 чалавек. Для параўнання ў студзені-верасні 2014 г. міграцыйнае змяншэнне складалася 467 чалавек. У іншыя вобласці Беларусі з’ехалі 2 216 чалавек, у іншыя краіны 875. Гэтыя лічбы часткова кампенсавалі прыезджыя з Украіны, Расіі і Казахстана – 1 462 з 1594 замежнікаў, што прыехалі да нас.