Каханне па-гарадзенску

У праграме – імёны і твары гарадзенскага і беларускага кахання, такія вядомыя асобы мінуўшчыны, як: Антоні Тызенгаўз, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Барбара Радзівіл, Юзаф Сапоцька ды іншыя.

Госці імпрэзы даведаюцца шмат цікавага з гісторыі беларускага сэкса, сям’і, шлюба і пазашлюбных адносін.

Аўтарка прэзентацыі – кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж. Мультымедыйны аповед “Героі і гераіні беларускага кахання” – толькі ў пятніцу 13 лютага ў 18.30 на Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Арганізатары жартаўліва папярэджваюць, што людзям са слабымі нэрвамі і пурытанам лепш устрымацца ад удзелу ў імпрэзе.

Паводле прэсавай службы Гарадзенскага Руху За Свабоду