“Клаліся пад шайбу, каб перамагчы”. У “Нёмана” чарговыя тры ачкi

|

– Перад трэцім перыядам казаў хлопцам у распранальні, што апошняя хвіліна большасці можа стаць ключавой ў матчы, – Мілаш Голань ужо тады прадбачыў вырашальную шайбу ў гульне.

 

Другая “сухая” перамога чырвона-чорных пасля вялікага перапынку. Пасля “Гомеля” ў выязным турнэ гарадзенцы білі жлобінскіх ваўкоў. Вырашальным момантам у матчы апынуўся эпізод, створаны ўсё той жа тройкай, што i ў ГомеліУ самым пачатку трэцяга перыяду, за некалькі секунд да таго, як “Маталург” граў бы ў поўным складзе, атака гарадзенцаў прынесла важную шайбу, якая ў выніку стала адзінай у матчы.

“Металург” – “Нёман” 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)

 

40.42 0: 1 – Лісічкін (Касянчук, Баярчук, – бол.)

Пасля перамогі над супернікам галоўны трэнер “Нёмана” Мiлаш Голань падзякаваў сваім гульцам за баявы матч:


– Дзякуй за характар, які яны праявілі. Дзякуй заўзятарам, якія прыехалі нас падтрымаць у Жлобіне і якія рабілі гэта на працягу ўсіх 60 хвілін. Мы чакалі, што матч будзе цяжкім. Памяталі, як у Гродне дагуляліся да булітаў і толькі там даціснулі “Металург”.


У першым перыядзе супернік дзейнічаў вельмі актыўна. У нас былі праблемы са складам, у абароне гулялі тры абаронцы і тры нападаючых. Спадабалася, як дзейнічалі хлопцы. Вельмі выдатна, малайцы. Макс Саманькоў адыграў другі матч запар “на нуль”, таксама грунтоўна нам дапамог.


У другім перыядзе ініцыятыва перайшла на наш бок. Удвая перакідалі суперніка, але не рэалізавалі свае моманты. Перад трэцім перыядам казаў хлопцам у распранальні, што апошняя хвіліна большасці можа стаць ключавой у матчы. Так пасля і аказалася.


У канцоўцы супернік стварыў пару момантаў, мог адыграцца, але мы клаліся пад шайбу, змагаліся да канца. Малайцы. Задаволены сёння не толькі набранымі ачкамі, але і гульнёй.

 

Зараз чырвона-чорныя маюць некалькі дзён, каб адпачыць. У чацвер, 19 лістапада, гарадзенцы будуць у сябе дома прымаць вельмі нязручны “Хімік-СКА”.


Фота: metallurg.zhlobin.by