Васiлючэк у Самары, Савіцкі ў Гродне, а Гурэнка ў мінскім “Дынама”

|

Для самарскага клуба цалкам нармальная практыка запрашаць да сябе замежных футбалістаў. Скаўты каманды пастаянна займаюцца селекцыйнай працай і адсочваюць тых ці іншых футбалістаў, якіх потым запрашаюць на прагляд у клуб. Так у сферу інтарэсаў “Крылаў” трапіў і гарадзенскі галкіпер Уладзіслаў Васiлючэк. Як высветлілася, за гульцом назіраюць ужо на працягу паўгода.

 

“Да нас на прагляд прыехаў галкіпер гарадзенскага “Нёмана” і моладзевай зборнай Беларусі Уладзіслаў Васiлючэк. Мы хочам самі паглядзець на футбаліста ў працы. І, вядома, паказаць яму, як уладкаваны клуб, што ў нас тут адбываецца. Гэта праца на перспектыву”, – распавёў Генеральны дырэктар “Крылаў Саветаў” Віталь Шашкоў.

 

Ужо да 30 лістапада Васiлючэк павінен вярнуцца ў Гродна, дзе ў гэты дзень “Нёман” правядзе матч Кубка Беларусі ў адказ супраць мiнскага “Дынама” (першы матч – 1:1).

 

Як распавёў бацька і агент Паўла Савіцкага, навіна аб праглядзе паўабаронцы ў кіеўскім “Дынама” апынулася чарговы качкай. Савіцкі ў Гродне, дзе працягвае рыхтавацца да кубкавага матчу.

 

Ёсць інфармацыя, што Яўгенам Севасцьянавым цікавіцца мiнскае “Дынама”. Верагоднасць таго, што ў канцы сезону паўабаронца пяройдзе ў сталічны клуб, даволі вялікая.

 

Некалькі дзён таму стала вядома, што Сяргей Гурэнка, які нядаўна быў у Гродне, ужо паспеў узначаліць дубль таго ж “Дынама”. Нагадаем, гарадзенец раней ужо працаваў у сталiчным клубе галоўным трэнерам (2009-2010) і спартовым дырэктарам (2012).