Каб атрымаць шэнгенскую візу ў Гродне трэба будзе пацвердзіць наяўнасць грошай

|

Пацвердзіць наяўнасць грошай могуць:

 

– даведка пра зарплату або памер пенсіі/дапамогі за тры апошнія месяцы

– выпіска з банкаўскага рахунку мінімум на 200-300 долараў у любой валюце

 

Пенсіянеры і асобы з інваліднасцю могуць проста прынесці сваё пасведчанне.

 

Яшчэ адна змена палягае ў тым, што плаціць поўны візавы збор 60 еўра прыйдзецца асобам ад 12 да 21 года, для якіх раней дзейнічалі ільготы. Бясплатнымі візы застануцца для дзяцей малодшых за 12 год, удзельнікаў навуковых канферэнцый у Польшчы, удзельнікаў мерапрыемстваў, якія арганізаваны польскімі грамадскімі арганізацыямі.

 

Пры гэтым у выдачы бясплатных нацыянальных віз нічога не змяняецца.

 

З абноўленым спісам дакументаў на візу можна пазнаёміцца на сайце консульства.

 

Па інфармацыі euroby.info, у Гродне разглядаюць магчымасць пашырыць колькасць шэнгенскіх візаў, якія выдаюцца на два і больш год.