Начны цягнік з Беластока пераехаў невядомага чалавека каля “Белкарда”. Міліцыя просіць апазнаць загінуўшага

|

Прыкметы: мужчына на выгляд каля 50-60 гадоў, валасы цёмна-русыя 4-5 см, вочы карыя, на верхняй сківіцы злева 3, 4, 5, 6 і 7 зубы з жоўтага металу, усе астатнія зубы ў выглядзе карыёзных фрагментаў, адсутнічае ½ ногцевай фалангі паказальнага пальца правай рукі.

 

Быў апрануты: куртка чорная кароткая на замку, швэдар чорны паўшарсцяны, майка блакітная ў бела-чырвоную палоску з кароткімі рукавамі, джынсы цёмна-сіняга колеру, карычневы скураны рэмень з белай спражкай, трусы баваўняна-папяровыя бела-чорнага колеру, дзве пары чорных шкарпэтак (баваўняна-папяровыя і трыкатажныя).

 

Абутак: старыя чорныя туфлі 44 памеру на шнуроўцы з пратаптанай падэшвай і абцасамі, гэтак жа ў ходзе агляду месца здарэння канфіскавана шапка вязаная, ключ з бралком з надпісам “Магазин Двери, ул. Суворова…”.

 

Калі па апісанні вы пазналі загінуўшага грамадзяніна або валодаеце якой-небудзь іншай інфармацыяй, якая дапаможа высветліць яго асобу, тэлефануйце па нумарах: (80152) 73-44-02, МТС (8029) 8637053, Velcom (8029) 1090119.

 

Фота commons.wikimedia.org