![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000057605.jpg)
ДАІ Гродна прэзентавала фотапраект “Жывыя знакі”
Мэта праекта – прыцягнуць увагу грамадства да тых правіл дарожнага руху, парушэнне якіх можа мець найбольш цяжкія наступствы. Жывыя людзі на знаках сімвалізуюць тое, што правіла – не фармальнасць, а рэальны сродак ратаваць жыцці, лічыць Ян Хведчын. Стылістка Вольга Ко кажа, што будзе лічыць сваю працу выкананай, калі хаця б адзін кіроўца пасля прагляду фота перастане парушаць правілы.