У Гродне пройдзе форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы

Беларусь прадставяць Мінск, Магілёў, Брэст, Гродна, Нясвіж, Заслаўе, Горкі і Ганцавічы. З польскага боку чакаецца візіт прадстаўнікоў Варшавы, Гданьска, Познані, Зялёнай Гуры, Беластока, Саколкі, Гайнаўкі, Цярэспаля і іншых гарадоў. У складзе дэлегацый чакаюцца першыя асобы гарадоў і раёнаў, прадстаўнікі бізнес-колаў і найбуйнейшых прадпрыемстваў.

 

Пад час  працы форума плануецца наведванне ўдзельнікамі прамысловых прадпрыемстваў – рэзідэнтаў СЭЗ “Гроднаінвест” з польскім капіталам, аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры Гродна, а таксама аб’ектаў, створаных з удзелам грантавых сродкаў Еўразвязу. Акрамя таго, дэлегацыі гасцей прымуць удзел у цырымоніі запальвання святочных агнёў на галоўнай навагодняй ёлцы горада.

 

Таксама удзельнікі форума абмяркуюць сумесныя праекты на 2016-2020 гады па Праграме трансмежавага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна” і намецяць новыя перспектывы супрацоўніцтва.

 

Арганізатарамі сустрэчы выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і Беларуская грамадская арганізацыя “Пародненыя гарады”. Папярэдні форум гарадоў-пабрацімаў ​​Беларусі і Польшчы прайшоў у маі 2014 года ў Белостоку.