У Гродне можа захоўвацца адзіная ў Беларусі карціна Малевіча, але на экспертызу няма грошай

|

Карціну, як і іншыя на выставе, канфіскавалі мытнікі. Па інфармацыі, якую атрымаў Кітурка ў сваіх крыніцах, яе хацеў перавезці на Захад калекцыянер, які добра разумеў яе каштоўнасць. Таму і дырэктар музея ўпэўнены ў аўтарстве і без экспертыз.

 

“Атрыбуцыя каштуе грошай, а ў нас іх няма, – тлумачыць Юрый Кітурка. – Ды і што дасць адказ на пытанне, Малевіч гэта ці не? Карціна каштоўная. Але гэтая каштоўнасць для нас не вымяраецца ў грошах, бо прадаваць яе ніхто не будзе”.

 

Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў гатовы прыняць меркаваны твор Малевіча. Мінчане падтрымліваюць цесныя сувязі з Траццякоўскай галерэяй, дзе знаходзяцца арыгінальныя творы Малевіча. Тамтэйшыя эксперты маглі б дапамагчы правесці атрыбуцыю.

 

Калі здагадка Кітуркі пацвердзіцца, то ў Беларусі з’явіцца адзіны твор знакамітага мастака, які адзначыўся і ў гісторыі Беларусі – з лістапада 1919 г. ён некаторы час працаваў у Віцебску разам з Маркам Шагалам, быў удзельнікам творчага аб’яднання УНОВІС.

 

Фота svaboda.org