![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000058322.jpg)
Імклівае падзенне ўверх: прыгожая калядная песня ад гарадзенцаў
У інтэрв’ю сайту tuzin.fm Алесь Дзянісаў (на здымку ўверсе злева) нараджэнне песні “Каляды”назваў цудам.
-“Я спачатку пагадзіўся паўдзельнічаць у навагоднім праекце, а потым разгубіўся, бо тэма трошкі не мая. Вырашыў зьвярнуцца па дамогу да гарадзенскіх паэтаў.
Ня ведаю чаму, патэлефанаваў Анатолю Брусевічу і ён мне прапанаваў два вершы пра Каляды, якія і сталі песьняю. Я нічога не кампаванаў: адзін верш стаў куплетнай часткаю, другі — прыпеўнай. І неяк натуральна яны адзін да аднаго паклаліся”.
Слухайце і атрымлівайце задавальненне! Ну і Вясёлых святаў, гарадзенцы!