Гарадзенскія лютэране сабраліся ў кірсе ў ноч перад Раством

|

Па традыцыі менавіта ў гэты дзень лютэране, католікі і частка праваслаўных упрыгожваюць елкі. Напярэдадні Раства Хрыстова на службу часта прыходзяць нават тыя, хто на працягу года рэдка заходзіць у храм. Пасля ўрачыстай імшы дома ладзіцца святочная вячэра, на якой вернікі жадаюць адзін аднаму шчасця і Божага благаславення.

У храме пастар Уладзімір Татарнікаў прачытаў пропаведзь, у якой павіншаваў вернікаў са святам. Завяршылася ўсё галоўным гімнам Раства “Ціхая ноч”, напісаным у 1818 годзе. У гэты момант святло згасла і ў кожнага ў руках запалілася свечка, якая сімвалізуе словы радкі паэмы:

 

Пасля вячэрняй літургіі пастар запрасіў усіх жадаючых да сябе на традыцыйны пачастунак глінтвейнам.

 

Вучымся гатаваць калядны глінтвейн з пастарам Уладзімірам Татарнікавым