Дзе і як адпачыць 28 жніўня – 2 верасня

|

Для аматараў кіно

 

У кінатэатры «Кастрычнік» 28 жніўня – 2 верасня «Канікулы ўзмоцненага рэжыму» (камедыя, Расія) 11.00, 13.30, 16.00, 18.30, 21.00; «Прывіды былых сябровак» 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30. Дзецям: 28 жніўня «Тачкі»; 29, 30 жніўня «Кніга джунгляў» (10.30). Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 28-31 жніўня (13.00, 15.10, 17.20, 19.20, 21.20), 1 (10.50, 13.00, 15.10, 17.20, 19.20, 21.20) верасня «Лапухі» (камедыя). Дзецям: 28 жніўня «Казка на ноч» (11.00), 29-31 жніўня «Марлі і я» (11.00). Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Усход» 28-31 жніўня «Чарнільнае сэрца» (12.00, 14.00, 16.00, 18.00, 20.00). Дзецям: 28 жніўня «Квецік-семіквецік»; 29 жніўня «Свавольнік і гарэза»; 30 жніўня «Гара самацветаў -1»; 31 жніўня «Гара самацветаў – 2» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Космас» 28-31 жніўня «Кідок кобры» (10.30, 13.00, 15.30, 18.00, 20.30). Дзецям: 28 жніўня «Як ільвяня і чарапаха спявалі песню» (10.00), «Кароль паветра» (11.30); 29 жніўня «Казкі пра звяратаў» (10.00), «Малы з Беверлі-Хілз» (11.30); 30 жніўня «Казкі Дыснея-3» (10.00), «Спідзі-гоншчык» (11.30); 31 жніўня «Майдадыр» (10.00), «Казкі на ноч» (11.30). Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

 

Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): вырабы са скуры, упрыгожванні з паперы «Прыгажосць вакол нас» (І. Булаева і Л. Рыбак).

Новы замак (Сенатарская зала): Фотавыстава Віктара Волкава «Маі палёты».

Галерэя «Тызенгауз» (пл. Тызенгаўза, 4): Працы беларускіх мастакоў. Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): выстава фотастудыі «Фокус» Паўночна-Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы.

 

Канцэртны горад


Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая,16): 29 жніўня «Аўгустоўскія вечары» – інструментальны ансамбль «Медыум», саліст А. Валынскі і іншыя. Пачатак у 18.00.

Канцэртны зал філармоніі (вул. Горновых, 17): 10 верасня. Уладзімір Гунбін (шансон). Пачатак а 19.00.

Парк імя Жылібера: 30 жніўня. «Малюем веды» – дабрачынная акцыя Гродзенскага дзіцячага хоспіса, ГрДзУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі. Пачатак а 12.00.

Падрыхтаваў ТС