Гарадзенцы могуць выбраць лепшых спартсменаў вобласці 2015 года

|

Пераможцаў у шасці намінацыях трэба выявіць да 18 студзеня 2016 года. Усяго на перамогу прэтэндуюць 20 спартсменаў і трэнераў.

 

Намінацыі: “Лепшы спартсмен 2015 года”, “Лепшая спартсменка 2015 года”, “Лепшы перспектыўны спартсмен 2015 года”, “Лепшая перспектыўная спартсменка 2015 года”, “Лепшы трэнер 2015 года” і “Лепшы паралімпіец 2015”.

 

Пазнаёміцца з прэтэндэнтамі і прагаласаваць можна на сайце Упраўлення спорту і турызму.

 

Фота oblsport.grodno.by