Першы крадзеж машыны ў 2016 годзе ў вобласці: бомж угнаў “Ніву”
35-гадовы мужчына без вызначанага месца жыхарства і працы ўгнаў з аўтамыйкі ВАЗ 2121 “Ніва”. Гаспадар аўто неабачліва пакінуў ключы ў замку.
Участковы інспектар міліцыі знайшоў машыну і затрымаў падазраванага ўжо праз 20 хвілін пасля таго, як атрымаў інфармацыю пра здарэнне.