У Калядныя выходныя беларус зняважыў польскага памежніка і атрымаў крымінальную справу

|

25-гадовы мужчына звярнуўся да аднаго з памежнікаў з абразлівымі словамі, не выконваў распараджэнняў адносна дарожнага руху і памежнага кантролю. За гэта ён пазней пачуў абвінавачанне па артыкуле крымінальнага кодэксу “знявага публічнага супрацоўніка ў час выканання ім службовых абавязкаў”. Беларус прызнаўся і дабраахвотна паддаўся пакаранню – чатыром месяцам пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.