Таблічкі з напамінам пра абавязкі

|

На некаторых пешаходных пераходах ужо з’явіліся, а дзесьці яшчэ з’явяцца інфармацыйныя таблічкі з напамінкам аб неабходнасці пераконвацца ў бяспецы пераходу перад выхадам на падарожную частку. У адрозненне ад дарожных знакаў і іншых таблічак, у гэтых чырвоны фон, каб прыцягнуць увагу пешаходаў.

 

У якасці эксперыменту для ўсталёўкі вызначаныя дзевяць пераходаў: у трох месцах на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, у двух – на праспекце Кляцкова, а таксама на вуліцы Паповіча, праспектах Я. Купалы і Касманаўтаў.

Па інф. s13