Этап Кубка Свету па флейрынгу пройдзе ў Гродне: лепшыя бармэны пазмагаюцца за 6000 еўра

|

Флейрынг – артыстычнае прыгатаванне кактэйляў з элементамі жангліравання. Флейрынг існуе ўжо больш за 150 гадоў. Лічыцца, што яго прыдумаў амерыканскі бармэн Джэры Томас па мянушцы “Прафесар”.

 

Падобныя спаборніцтвы ў Гродне сталі развівацца шэсць гадоў таму, калі тут прайшоў першы чэмпіянат Беларусі па флейрынгу. Праз чатыры гады на Метro flair сталі прыязджаць сусветнавядомыя суддзі і бармэны. З кожным годам прызавы фонд падрастаў і ў 2016 годзе склаў каля 6000 еўра.

 

Арганізатар чэмпіянату Аляксандр Латош распавядае, што ў Беларусі спаборніцтва такога высокага ўзроўню праводзіцца выключна ў Гродне:

 

Гэта этап кубка свету Сусветнай Асацыяцыі Флейрынга і адзіны чэмпіянат у Беларусі, які атрымаў дазвол у асацыяцыі для правядзення на такім узроўні. Як і ў мінулым годзе, у нас будзе прамая трансляцыя. Тады за намі назірала каля 8000 чалавек з усяго свету. У гэтым годзе акрамя ўзнагароджання мужчын, у нас будзе і асобнае ўзнагароджанне жанчын. Таксама па выніках конкурсу выявім лепшага бармэна Беларусі, які пасля адправіцца на адзін з самых прэстыжных чэмпіянатаў у Лондан.”

 

Удзельніца Metro Flair 2015

 

Выступае пераможца Metro Flair 2015 італьянец Бруна Ванзан

 

Праграма конкурсу будзе максімальна насычанай:

08.00 – 08.30 – рэгістрацыя

08.30 – 09.30 – брыфінг

10.00 – 19.30 – кваліфікацыя

20.00 – 23.30 – фінал

00.00 – 01.00 – цырымонія ўзнагароджання

01.00 – 06.00 – афтэрпаці

 

Судзіць конкурс будзе міжнародная каманда.

Старэйшы суддзя: Том Даер – Англія

Суддзі: Тiмпа Нiсанен – Фiнляндыя, Сяргей Сiдарэнка – Украіна, Аляксандр Грэбенюк – Украіна

 

Паколькі гэта этап чэмпіянату свету, на конкурс такога ўзроўню прыедуць шматлікія зоркі. Для іх гэта важна, бо яны на кожным такім этапе зарабляюць балы, якія потым сумуюцца, а па выніках усяго году выяўляюцца лепшыя“, – тлумачыць Аляксандр Латош

 

Чакаецца прыезд тройкі лепшых бармэнаў свету:

 

1. Аляксандр Штыфанаў – Расiя

2. Бруно Ванзан – Італія

3. Лука Валянцін – Румынія

 

А вось праблiзны спiс удзельнiкаў:

align=”” alt=”Metro Flair 2016 Hrodna Grodno Belarus” width=”507.5″ height=”634.2″ ratio=”70″>

 

Варта адзначыць, што 28 студзеня ў рамках чэмпіянату “Metro Flair World Open 2016” пройдзе майстар-клас латвійскага віртуоза, чэмпіёна свету, пераможцы “Flair Mania 2015”, Дзяніса Трыфанаўса. Дзяніс цягам чатырох гадзін пакажа пачаткоўцам з чаго пачынаць і як рыхтавацца да конкурсаў, а прафесіяналам дапаможа ў развіцці ўласнага стылю.

 

Фота clubbaza.by