“Кто со мной? Гродно” збірае гараджан на свой дзень нараджэння

Святочная вечарына прадугледжвае забаўляльную праграму, вялікі розыгрыш прызоў і ноч музыкі з лепшымі дыджэямі Гродна.


– Адзначаем дзень нараджэнне нашага праекта ў клубе, таму што большасць моладзі збіраецца менавіта там. Гэта добры спосаб павесяліцца, пагутарыць, выклікаць буру эмоцый. У клуб ходзяць абсалютна розныя людзі, таму дагадзіць стараемся кожнаму. Неяк добры чалавек сказаў: “Моладзь цяпер і ў вольны, і ў працоўны час, днём і ноччу, сядзіць у інтэрнэце. Але ёсць некалькі месцаў, якія людзі наведваюць для адпачынку: кавярня, бар, клуб”. Для вялікай колькасці людзей самае падыходзячае месца – клуб. Да таго ж любімы час моладзі – ноч, – кажа адзін з адміністратараў праекта Яўгенія.

 

У будні дзень у суполцы праекта ў Вконтакте публікуецца каля 50 заявак аб тым, што нехта хоча сустрэцца. У выхадныя дні бывае, што нават не хапае ліміту, прадугледжанага адміністрацыяй сацыяльнай сеткі. У 2016 “Кто со мной? Гродно” плануе запусціць уласны сайт, працы над якім ужо вядуцца.


– Наш праект хутка расце, гэта значыць людзі аддаюць перавагу магчымасці знайсці сваю кампанію і сустрэцца ў жывую. Хоць моладзь і пагразла ў сетцы інтэрнэту, але жывыя зносіны не заменіш перапіскай. Таму мы дапамагаем людзям набыць новых сяброў, знаёмых, з якімі яшчэ, можа, і не бачыліся раней, але адчуваюць сябе вельмі блізкімі.

 

Уваходны квіток на мерапрыемства: 60 тысяч дзяўчатам і 90 тысяч хлопцам.

Для падпісчыкаў суполкi да 00.00 – 30 тысяч па загадзя складзеных спісах, якія закрываюцца ў 18.00.

Больш інфармацыі аб мерапрыемстве тут.