![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000059031.jpg)
Аўтацягнік з 200-тоннай вежай для “Гродна Азот” перасёк беларуска-літоўскую мяжу
Гэтая канструкцыя неабходная прадпрыемству для атрымання азотнай кіслаты. Яе выкарыстоўваюць пры вытворчасці угнаенняў, у хімічнай прамысловасці і металургіі. Калона стане самым вялікім элементам у новым цэху завода. З-за небывалых габарытаў цягач рухаецца павольна – з хуткасцю каля 10 кіламетраў у гадзіну. Па шляху руху прыходзіцца дэмантаваць дарожныя канструкцыі і адключаць лініі электраперадачы.
Аўтацягнік выехаў з порта Клайпеды яшчэ ў пачатку тыдня і прыбудзе ў Гродна бліжэй да наступных выходных. У суседняй краіне яго ўжо назвалі самым цяжкім грузам у гісторыі літоўскіх аўтамабільных дарог.