Незвычайная трэніроўка гарадзенскага “Дынама”: футбалісты ганялі мяч на лёдзе

|

Футбол на слізкім пакрыцці прынёс не толькі станоўчыя эмоцыі спартсменам, але і каласальны практычны вопыт. Пра гэта “Твайму стылю” расказаў галоўны трэнер мясцовай каманды Андрэй Козіч.


– Нам такая трэніроўка дапамагла зняць псіхалагічнае напружанне, якое ўтварылася пасля кубкавай сустрэчы, дзе мы не прайшлі далей у турніры, хоць і перамаглі. Гульнёй на лёдзе мы паднялі эмацыйны фон і, спадзяюся, павысілі якасць сваёй гульні. Менавіта ў такіх умовах гульцам даводзіцца больш думаць і хутка прымаць рашэнне ў складанай сітуацыi. Пасля такіх рэгулярных трэніровак ужо на цвёрдым пакрыцці гульцы значна лепш адчуваюць мяч і больш актыўна перасоўваюцца па пляцоўцы. Падобныя трэніроўкі ў свой час праводзіў вядомы беларускі трэнер Эдуард Малафееў.

Пасля незвычайнай трэніроўкі футбалісты адправіліся ў лазню.


Фота uvd.grodno.by