Тым часам у Гродне: 25 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

Аб’яднанне пісьменнікаў у Беларусі вядзе сваю гісторыю ад 1933-1934 гадоў, калі было прынята рашэнне аб стварэнні саюза і прайшоў першы з’езд арганізацыі. Гарадзенскае аддзяленне паўстала 25 студзеня 1946 года. Ад 1991 года, калі распаўся СССР, арганізацыя стала называцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

 

У 2005 годзе аб’яднанне падзялілася на Саюз пісьменнікаў Беларусі (старшыня Мікалай Чаргінец) і Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня Барыс Сачанка). У Гродне ад таго часу таксама існуюць аддзяленні двух пісьменніцкіх саюзаў.

 

Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў зараз узначальвае Валянцін Дубатоўка.

 

 

На чале Гарадзенскага аддялення Саюза пісьменнікаў Беларусі стаіць Людміла Кебіч.

 

 

У свеце гэтым днём адбываліся такія падзеі: у 1831 сейм Польшчы абвясціў аб звяржэнні з польскага прастола імператара Мікалая І, з 1858 у традыцыю святкавання вяселля ўвайшоў марш Мендэльсона, у 1915 Аляксандр Бэл правёў першы трансамерыканскі сеанс тэлефоннай сувязі паміж Нью-Ёркам і Сан-Францыска, а ў 1949 адбыліся першыя ў Ізраілі парламенцкія выбары.

 

Чытай больш:


Тым часам у Гродне: 25 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету


Тым часам у Гродне: 22 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

 

Тым часам у Гродне: 20 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету


Тым часам у Гродне: 19 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

Тым часам у Гродне: 15 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету


Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету



Паводле Беларускага настольнага перакіднога краязнаўчага календара Аляксея Пяткевіча і wikipedia.org