Пад Навагрудкам скончылі мантаж ветрапарку

|

Мантажу чацвёртага ветрака польскім спецыялістам з Sarens Polska замінала ветранае надвор’е, таму працы доўжыліся ажно дзевяць дзён. А вось пяты вятрак узвялі ўсяго за тры дні.

 

Усе пяць ВЭУ зараз аглядае камісія з прадстаўнікоў падрадных арганізацый, пастаўшчыка абсталявання і заказчыка. На трох ветраках ужо выкананы мантаж унутранай кабельнай сеткі, гэтыя работы працягваюцца на астатніх устаноўках.

 

Наперадзе яшчэ шмат працы: пракладка сілавых і оптавалакновых кабеляў ад кожнага ветрака да падстанцыі, што будуецца, пабудова яшчэ шасці падстанцый і падключэнне гэтага ўсяго ў сістэму.

 

Выдаваць чыстую энергію ветрапарк, паводле планаў, павінен ужо ў маі 2016 года.