У Кузніцы затрымалі беларуса з кантрабандай лекаў для скаціны

|

Volkswagen Passat беларускай пары мытнікі з пункту пропуску ў Кузніцы скіравалі на падрабязны дагляд пасля таго, як амаль адразу заўважылі цыгарэты схаваныя ў вопратцы жанчыны. Пад заднімі крэсламі аўто мытнікі знайшлі 97 шпрыцоў з ветэрынарнымі лекамі, якія забаронена перавозіць праз мяжу. Кіроўца патлумачыў, што спадзяваўся прадаць іх у Польшчы.

 

Жанчыну за кантрабанду цыгарэт на месцы пакаралі штрафам у памеры 800 злотых, супраць яе мужы распачалі крымінальную справу – яму пагражае высокі штраф, памер якога вызначыць суд, паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.