Ля Скідзеля лоб у лоб сутыкнуліся Audi і МАЗ, а побач перавярнуўся трактар

|

Трактар і МАЗ выконвалі сустрэчны раз’езд, калі ў левы бок трактара ўдарыў сустрэчны легкавы аўтамабіль. Ад удара трактар перавярнула. Грузавік, у які потым ударыла Audi, выпхнуў легкавушку на абочыну і літаральна змяў яе перад ушчэнт.

 

 

Кіроўца Audi трапіў у шпіталь. Раней ён 93 разы парушаў правілы дарожнага руху, за чатыры факты перавышэння хуткасці яго пазбаўлялі правоў.

 

 

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.