“Алімпія” адолела сталічны “Гарызонт”
Пакуль “Алімпія” ідзе трэцяй, але пасля атрыманай 13 лютага перамогі над “Гарызонтам” наблізілася да лідэраў.
Сустрэчу супраць “Гарызонта” нашыя дзяўчаты пачалі вельмі кепска, саступіўшы ў першай чвэрці з лікам 18-32. Далей, аднак, перавагай завалодалі гаспадыні пляцоўкі, якія ў драматычнай канцоўцы змаглі вырваць перамогу з лікам 81-80.
Лепшымі ў складзе каманды былі Наталля Дашкевіч (22 ачкі) і Марыя Філончык (20 ачкоў і 19 падбораў). У “Гарызонта” вызначылася былая лідэрка гарадзенак Наталля Ануфрыенка (29 ачкоў).
Турнірная табліца жаночага чэмпіянату краіны выглядае зараз такім чынам:
1. “Цмокі-Мінск”, 40 ачкоў
2. “Гарызонт”, Мінск, 38 ачкоў
3. “Алімпія”, Гродна, 37 ачкоў
4. РДВАР, Мінск, 30 ачкоў
Наступную гульню гарадзенкі згуляюць таксама на сваёй пляцоўцы 27 лютага супраць каманды вучылішча алімпійскага рэзерву.
13 лютага. “Алімпія” – “Гарызонт” 81-80 (18-32, 24-17, 21-21, 18-10)
Фота Юліі Чэпа, bbf.by