У Гродне п’яны кіроўца знёс пятнаццаць метраў плота
Хлопец дома выпіў паўлітра гарэлкі і вырашыў перагнаць машыну. Пры руху заднім ходам наскочыў на суседнюю са сваім домам агароджу, знёс яе і адарваў ў свайго Volkswagen бампер. Калі гаспадары прысядзібнага ўчастка выйшлі на вуліцу, каб паглядзець, што здарылася, хлопец паабяцаў адрамантаваць плот. Праўда, на наступны дзень, калі працверазеў, на просьбу аддаць ключы ад аўтамабіля малады чалавек адказаў адмовай. Потым сеў за руль і паехаў да сябе ў двор, піша tut.by.
Парушальніка затрымалі супрацоўнікі ДАІ, маладога чалавека пасадзілі ў службовы аўтамабіль. Хлопец спачатку ва ўсім прызнаўся, а потым пачаў вылучаць версіі, што за рулём быў нехта іншы.
“У крыві кіроўцы выявілі каля 2,4 праміле алкаголю, што перавышае гранічна дапушчальнае прыкладна ў восем разоў. Правы малады чалавек атрымаў менш чатырох месяцаў таму, а пазбавіцца іх як мінімум на тры гады і атрымае шматмільённы штраф”, – распавялі ў прэс-службе Гродзенскай аўтаінспекцыі.