Фестываль фокуснікаў і майстар-класы па танцах і мылаварэнню: куды пайсці ў Гродне на ўікенд 19-21 лютага

|

Два дні нараджэнні ў бары “Cuba”


Разам з дыджэямі з «Beautiful Vision» у бары адзначаць два дні нараджэння –  “Кубы” і “галоўнага кубінца” бармэна Андрэя Антановіча. “Кубе”, дарэчы, спаўняецца тры гады. Добрая нагода ўзгадаць, як усё пачыналася ці ўліцца ў кампанію “кубінцаў”.

 

Калі: 19 студзеня, 18.00

Дзе: бар “Cuba”, вул. Калючынская, 12

За колькі: за так

 

 

Спектакль “Незаконное вторжение”


Вячэрні Парыж. Кватэра ў рэспектабельным раёне. Дзве забяспечаныя дамы шаноўнага ўзросту вяртаюцца дадому з курорта. Адкрываюць дзверы і трапляюць на вечарыну: сімпатычны араб, сэксуальная полька і спагадны партугалец.


Калі: 19 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 65 -70 тыс.

 

 

 

Піяніст Аляксей Пятроў і скрыпачка Зоя Неўгадоўска

 

Лаўрэат міжнародных конкурсаў піяніст Аляксей Пятроў выступіць у дуэце з вядомай скрыпачкай, вядучым прафесарам Вышэйшай школы музыкі Берліна – Зояй Неўгодоўскай. У праграме прагучаць шэдэўры камернай музыкі.

 

Калі: 19 лютага, 19.00

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7А

За колькі: 100 тыс.

 

 

Начная гульнятэка  

 

Больш за 60 настольных гульняў і сяброўская кампанія іх аматараў чакаюць у клубе “Партал”. Дарэчы, там можна запісацца на турнір па гульні  Hearthstone на 13 сакавіка.

 

Калі: 19 лютага, 20.00-5.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 60 тыс.

 

 

 

Хіп-хоп у Nesterka Bar


Музыку зайграюць Manatee (Hip-hop / old school / instrumental) і Fed (Hip-hop / jungle). У бары цяпер разліваюць крафтавае піва – портэр і эль. І кормяць адзінымі ў Гродна фалафелем і бульбургерамі.

 

Калі: 19 лютага, 20.30.

Дзе: Nesterka Bar, вул. Савецкая, 35

За колькі: за так

 

 

 

Magic Club у “Гудини”


Magic Club – гэта выступленні ілюзіяністаў, вакалісткі і сюрпрызы ад бармэнаў.

 

Калі: 19 лютага, 21.00

Дзе: гастрабар “Гудини”, вул. Леніна, 13

За колькі: за так

 

 

 

Майстар-класы па сучасным вулічным танцам ад студыі Art Motion


Калі: 20 лютага, 17.00

Дзе: OldCity

За колькі: уваход вольны

 

 

Спектакль “Боинг–Боинг”


“Боинг–Боинг”- камедыя пра раман маладога парыжскага лавеласа з трыма. Выбранніцы лётаюць на розных авіялініях, і гэта вымушае вынаходлівага жаніха падладжваць сваё жыццё пад расклад прылёту-адлёту ўсіх “нявест”.

 

Калі: 20 лютага, 19.00

Дзе: Гродзенскі Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 65 -70 тыс.

 

 

 

Фестываль фокуснікаў “Magic Show”


На III Міжнародным фестывалі фокуснікаў выступяць фокуснікі з Італіі, Польшы, Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны.

 

Калі: 21 лютага, 16.00 і 19.00

Дзе: Гродзенскі Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 150 тыс.

 

 

 

Майстар-клас па прыгатаванню мыла  


Гэтым разам мыла вараць да Дня абаронца Айчыны. Мыла будзе тэматычным і  парадуе мужчын любога ўзросту.

 

Калі: 21 лютага, 19.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 70 тыс.

 

 

 

Люблінскі тэатр танца са спектаклем “Гісторыі, якія мы ніколі не расказвалі”


Чатыры чалавекі распавядаюць свае гісторыі: з дапамогай слоў, вобразаў, цела і руху, у цішыні, не думаючы пра наступствы. Люблінскі тэатр танца – адзін з заснавальнікаў сучаснага танца ў Польшчы. Тэатр шмат выступае і гастралюе, праводзіць розныя акцыі і адукацыйныя класы. З’яўляецца арганізатарам штогадовых “Міжнародных сустрэч тэатраў танца” ў Любліне, супрацоўнічае з многімі міжнароднымі арганізацыямі ў галіне сучаснага танца і тэатра.

 

Калі: 22 лютага

Дзе: Гродзенскі Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 80 тыс.