Жыхарка Гродна спрабавала пералічыць у Афрыку фальшывыя дзве тысячы даляраў

|

Западозрыўшы, што купюры падробленыя, супрацоўніца банка выклікала міліцыю. Пазней эксперты высветлілі, што ўсе банкноты на самай справе з’яўляюцца фальшывымі. Па факту збыту падробленай валюты Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. Следчыя ўсталявалі, што падробленую валюту жанчына атрымала з-за мяжы ад знаёмага, з якім доўгі час перапісвалася ў сацыяльнай сетцы.

 

Пад падставай аказання фінансавай дапамогі свайму сыну той папрасіў гарадзенку перавесці валюту ў Афрыку, аргументуючы, што не ў стане зрабіць гэта самастойна. Таксама ў ходзе следства высветлілася, што і раней мужчына падманам атрымаў ад яе 3 тысячы долараў і 730 еўра. Валюту жанчына таксама пераводзіла з дапамогай міжнародных пераводаў.

 

Зараз следчыя правяраюць паказанні жанчыны. Канчатковая прававая ацэнка падзеяў будзе дадзена па выніках расследавання.