Зялёныя рарытэты Шчучына
У Шчучыне акрамя традыцыйных клёнаў, ліп і бяроз ёсць даволі рэдкія дрэвы: побач з рэстаранам «Вега» расце паўднёваамерыканская сасна Веймутава. Магчыма, яна праўнучка тых соснаў, якія раслі ў знакамітым батанічным садзе, пасаджаным натуралістам Станіславам Баніфацыем Юндзілам у XVIII стагоддзі. У цэнтральнай частцы гораду растуць шаўковіца і маньчжурскі гарэх, каля школы мастацтваў – незвычайная буйналістная ліпа… Каб бліжэй пазнаёміцца з зялёнымі рарытэтамі і пазнаць іх гісторыю, гімназісты і прапанавалі пракласці ў горадзе і наваколлі экалагічную сцежку, якая прывядзе да ўнікальнай плантацыі яшчэ аднаго экзота – пробкавага дрэва (бархата Амурскага).

Корак – гэта раслінная тканіна, якая мае мікраклетачную структуру, вочкі якой чымсьці падобныя на соты. Корак здабываецца з кары коркавага дрэва.

Шышкі веймутавай сасны – адны з самых зграбных у хвойных.

align=”left” >Плады Манчжурскага гарэха – даволі буйныя, смачныя, але з вельмі цвёрдай і тоўстай шкарлупінай. Тэрмін жыцця дрэва да 200 гадоў.
Фота на застаўцы: бархат Амурскі
