![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000060572.jpg)
Афрыканскія мадэлі выступілі ў падтрымку бяздомных жывёл у Гродне
Па задумцы аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гродзенскія Барбі прадставяць новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі аб знешняй прыгажосці, але таксама і пра навакольныя праблемы.
Мэта проекта – паказаць, што жывёлы, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання, такія ж прыгожыя і адданыя, як і іх пародзістыя суродзічы, і кожны чалавек можа знайсці сабе там вернага сябра.
Дарэчы, мадэлямі ў фотосэце выступілі і былыя жыхары пункта часовага ўтрымання – котка Мiкi Наомі і сабака Ірма. Фатограф Юрый Афа ўзяў іх адтуль і цяпер яны пазіруюць не горш за мадэляў-людзей.
“Котка Наомі прыходзіць у студыю адразу ж, як я там з’яўляюся. Яна зусім не баіцца камеры. За любоў да пазіравання яе і назвалі Наомі – у гонар мадэлі Наомі Кэмпбэл“, – распавёў фатограф.
Прэзентацыя праекта пройдзе 9 марта – у міжнародны Дзень нараджэння лялькі Барбі.