![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000060697.jpg)
Пры пажары ў інтэрнаце на Горкага эвакуіравалі каля 100 чалавек
“Кабінет быў зачынены і мы былі на нарадзе, а як прыйшлі, то адчулі пах дыму. Калі адкрылі кабінет, пайшло задымленне“, – распавяла камендант інтэрната.
На здарэнне прыехала больш за 10 машын пажарнай службы. Ніхто не пацярпеў, усіх жыхароў, уключаючы цяжарных жанчын і дзяцей, атрымалася своечасова эвакуіраваць.
Інтэрнат належыць хіміка-тэхналагічнаму прафесійнаму ліцэю, там жыве 175 чалавек.