За завышэнне тарыфаў па ўсёй Беларусі ўзбуджана 13 крымінальных спраў супраць работнікаў ЖКГ

|

Падазраваныя службовыя асобы, па версіі КДК, нанеслі істотную школу дзяржаўным і грамадскім інтарэсам у жыллёва-камунальнай сферы, у тым ліку нанеслі грамадзянам Беларусі шкоду ў асаблівы буйным памеры.

 

Крымінальныя справы ўзбуджаны па арт. 426 КК – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

 

Было выяўлена, што службовыя асобы прадпрыемстваў, што ўваходзяць у структуры ЖКГ абласцей і Мінска, а таксама арганізацый, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, наўмысна фармавалі беспадстаўна высокія тарыфы на паслугі для грамадзян.

 

Дзяржкантроль працягне праверкі па справах разам з пракуратурай.

 

Нагадаем, у пачатку году ў Беларусі істотна выраслі тарыфы на паслугі ЖКГ. 22 лютага прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў здзіўленне, нібыта ён пра гэта не ведаў, і загадаў “надзець кайданкі і публічна пасадзіць дзясятак-другі чалавек”.

 

Фота miaistok.su