“Гроднаводаканал” адзначыў юбілей адкрыццём унікальнага музея

У музеі сабрана ўсё: ад гісторыі да сучасных распрацовак.

 

Дырэктар прадпрыемства Ігар Юзвяк адкрывае інфармацыйна-адукацыйны цэнтр

 

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр быў створаны паводле найноўшых распрацовак. Акрамя віртуальнай сістэмы, дзе сабраная практычна ўся інфармацыя аб падземных камунікацыях і пакладах вады, можна азнаёміцца і з арыгінальнымі царскімі і польскімі дакументамі, звязанымі з вадаправодам у Гродне.

 

 

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр размясціўся на першым паверсе адміністрацыйнага будынка па адрасе вул. Дзяржынскага, 100.

 

 

Сёння “Гроднаводаканал” гэта буйная энергаёмістая вытворчасць, на балансе якой знаходзіцца каля 1000 км падземных камунікацый для транспартавання як пітной, так і сцёкавай вады. Прадпрыемства нясе высокую адказнасць перад насельніцтвам горада ў вырашэнні адной з самых галоўных задач па яго жыццязабеспячэнні, падтрымцы экалагічнай чысціні, санітарнай надзейнасці і ахове воднага асяроддзя.

 

Магчыма, у хуткім часе ў цэнтры горада з’явяцца менавіта такія юбілейныя люкі