Белага мядзведзя ў натуральным асяроддзі можна ўбачыць у Новым замку

У зале экспануюцца больш за чатырыста чучал жывёл з усяго свету, сабраных і зробленых гродзенцам Станіславам Жыўнам, які яшчэ ў 1926 г. заснаваў Гродзенскі музей прыроды, аб’яднаны цяпер з гісторыка-археалагічным музеем. Калекцыя чучал экзатычных жывёл і птушак працягвае папаўняцца і сёння. Напрыклад у зале можна пабачыць каля 150 унікальных трапічных матылёў, якія збольшага трапілі ў музей у апошнія дзесяцігоддзі.