Дзе адсвяткаваць Масленіцу-2016 у Гродне

|

Традыцыйна свята працягваецца тыдзень, і кожны дзень адзначаецца сваімі абрадамі. У пачатку святочнага тыдня – сустрэча масленіцы. Потым катанні на санях, частаванне блінамі, а ў нядзелю ўсе наведваюць сваякоў, сяброў і проста знаемых, просяць прабачэння адзін у аднаго. З-за гэтага  апошні дзень масленай надзелі называюць “прабачальны дзень”.

 

Провады зімы ў Пышках

 

У Пышках провады зімы пройдуць 27 лютага. Мерапрыемства абяцае быць цікавым – катанні на канях, гульні, частаванні блінамі і салдацкай кашай, карагоды вакол кастра, розыгрышы, і яшчэ шмат розных забаў.

 

 

Праграма свята:


Пляцоўкі вул. Фестывальная і “Зелянбуд”

10.30 – 10.50 – музыкальнае запрашэнне на свята – выступ духавых аркестраў

 

Танцавальная пляцоўка галоўнай сцэны

11.00 – адкрыццё свята;

11.15 – 14.30 – вялікая святочная канцэртна-ігравая і забаўляльная праграма з удзелам творчых калектываў Гродна;

 14.30 – 15.00 – канцэртна-танцавальная праграма музыкаў духавога аркестра “Гарадзенскія трубы”.

 

 Адрэзак дарогі ад Гродзенскага ЦАР па хакеі з шайбай да Кронан парк гатэля

 10.30 – 16.00 – вялікі святочны гандаль;

 12.00 – 15.00 – пляцоўка народнага калектыву ГрДУ імя Янкі Купалы “Арыдан”;

 11.30 -15.00 – гульні, конкурсы і спаборніцтвы ў спрыце на прызы аргкамітэта і спонсараў свята на пляцоўках “Спорт для ўсіх”.

 

Сцежка здароўя ад Гродназелянбуда да пляцоўкі сцэны ААТ “Лідахлебапрадукт” (бераг Нёмана ля базы фірмы “АВС”)

11.15 -15.00 – зімовы лёгкаатлетычны крос, конкурс “5000 крокаў да здароўя”, канцэртна-эстрадная і спартыўна-гульнявая праграма воінаў Заходняга аператыўнага камандавання “Салдацкая паляна”.

 

Сцэнічная пляцоўка на беразе Нёмана ля базы “АВС”

11.00 -15.00

– культурна-забаўляльная праграма ААТ “Лідахлебапрадукт”;

– конкурсная праграма гандлёвай маркі “Прастаквашына”;

– гульні і конкурсы, забаўляльныя і вясёлыя святочныя сюжэты з прыгодамі;

– кірмаш;

– народныя гульні, конкурсы і спаборніцтвы ў спрыце, спартыўныя гульні на прызы аргкамітэта і спонсараў свята на пляцоўках “спорт для ўсіх”;

– песні, танцы, карагоды ля вогнішча;

– фатаграфіі на памяць;

15.00 – фінал – спальванне пудзіла зімы 

Сцежка здароўя ад базы “АВС” да аздараўленчага лагера “Белкард” (раён альтанкі)

11.00 – 15.00

– святочны гандаль, забаўляльная праграма ад ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”;

– гульні, конкурсы і спаборніцтвы ў спрыце на прызы аргкамітэта і спонсараў свята ў праграме пляцовак “Спорт для ўсіх”;

– інтэрактыўная алея.

 

 Пляцоўка ЗАТ “Сядзіба “Пышкі”

11.00 -16.00 – экстрым-атракцыён “Джунглі парк”

 

Пляцоўка ля аздараўленчага лагера “Белкард”

11.00 – 15.00 – катанне на канях “Каралінскі фальварак Тызенгаўза”;

13.00 – “Конкурс лесарубаў” – майстар-клас ад прафесіяналаў Гродназелянбуда і Гродзенскага лясгаса.

15.00 – 15.15 – завяршэнне асноўных святочных мерапрыемстваў.

 

Блінабор’е

 

Спартова-харчовы конкурс ад “Лідскай мукі” пройдзе паралельна са святочнай праграмай “Провадаў зімы”. Падрабязнасці тут.

 

 

Блін-party ў турысцка-аздараўляльным комплексе “Пышкі”

 

Спецыяльна для аматараў экстрыму 6 сакавіка ў турысцка-аздараўляльным комплексе “Пышкі”  масленая нядзеля пачнецца з лазертага ў рэальных умовах і гонак на квадрацыклах. Акрамя гэтага тых, хто наведае мерапрыемства, чакае святочны канцэрт, дыскатэка, батут, поні, дзіцячая гульнявая зона, гульні і падарункі. Каб сагрэцца, прапануюць гарачую гарбату або глінтвейн.

 

 

Дзе: Турысцка-аздараўляльны комплекс “Пышкі”

Калі: 6 сакавіка, 14.00

Уваход: 40 тыс рублёў (дзецям да 12 уваход вольны)

 

Бясплатны аўтобус ад аўтавакзала:

Аўтавакзал, платформа №18

Час адпраўлення: 14:00 15:00 13:00 16:00 17:00 18:00 19:00 20:00 21:00 22:00

Пышкі:

Час адпраўлення: 14:30 15:30 13:30 16:30 17:30 18:30 19:30 20:30 21:30 22:30

 

Масленіца ў АТК “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”

 

Тут святкаваць Масленіцу плануюць 12 і 13 сакавіка, аднак пакуль што падрабязнай інфармацыі ў гарадской афішы няма. Даведка па тэл. 8-0152-93-94-00; 8-029-357-10-81. Гэтаксама інфармацыя з’явіцца на сайце “Твой стыль”.