Заснавальнік АBС: “Не разумею людзей, якім пашанцавала нарадзіцца ў Беларусі і якія незадаволеныя гэтым выбарам лёсу”

— Я сам родам з Пермскага краю, таму ведаю, што Сталін не дарма абраў тамтэйшыя месцы для «турмы народаў».

 

Там не расце нічога, лета кароткае, клімат рэзка кантынентальны. Мой бацька біўся-біўся, каб хоць нешта ў калгасе вырасціць. Людзі адтуль з’язджалі, як толькі з’яўлялася магчымасць. Так і мы ў свой час пераехалі ў Крым, у Бахчысарайскі раён. Я ведаю, што такое неласкавая зямля, таму шчыра не разумею людзей, якім пашанцавала нарадзіцца ў Беларусі і якія ўмудраюцца быць незадаволенымі гэтым выбарам лёсу. Вам дадзены выдатныя магчымасці, урадлівая зямля, выдатная прырода, працавітыя суседзі — дык радуйцеся і дамагайцеся поспеху, не марнуйце час на стогны і скаргі! Гэта самае бессэнсоўнае, што чалавек у сваім жыцці можа зрабіць.

 

— Як вы, ураджэнец Пермскага краю, трапілі ў Беларусь?

 

— Абсалютна выпадкова! Проста праспаў адпраўку сваёй каманды ў ваенкамат. Мяне ў войска прызывалі з Крыма, куды наша сям’я пераехала ў 1973 годзе.

 

І вось каманду, у якую я павінен быў трапіць, адправілі на кітайскую мяжу, а я ў гэты момант задрамаў у куце, мяне так і не даклікаліся на пастраенне.

 

А праз некаторы час памежнікі перакінулі мае дакументы ў іншую партыю і адправілі ў процілеглым кірунку — у Гродна. Маці ля сцен ваенкамата яшчэ ў афіцэраў перапытвала: «У Грозны?» «Не, — кажуць ёй, — у Гродна!» Што гэта за горад такі, дзе ён — мы і не ведалі. А тут адслужыў, як належыць, спыніў нямала кантрабанды, асабіста затрымаў чатырох парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Некалькі нашых таварышаў па службе паступілі ў Гродзенскі ўніверсітэт. У той час шанавалі памежнікаў: да нас на заставу нават прыязджалі выкладчыкі, запрашалі паступаць. А ў мяне грудзі ў медалях — просты шлях на юрфак! Потым ажаніўся, потым бізнес пачаўся, так вось лёс і распарадзіўся, што я сваё шчасце ў жыцці не праспаў, а наадварот, можна сказаць, у сне ўбачыў!

 

nn.by