![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000061084.jpg)
У Гродзенскага раёна з’явіўся ўласны лагатып Года культуры
У конкурсе ўдзельнічалі Абухаўскі, Верцялішкаўскі, Гожскі, Капцёўскі, Індурскі і Луцкаўлянскі дамы культуры, а таксама пры супрацоўнікі Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.
Лепшай прызналі прапанову Ларысы Касіцкай, майстра аддзелу этнаграфіі, фальклору і рамёстваў з Гродна. Журы палічыла, што яе лагатып “найлепш адлюстроўвае сутнасць Гродзенскага раёна”. На лагатыпе намаляваны бусел, пісанка, дудкі і рушнік.