У 2016 годзе могуць прыбраць міліцыю са стадыёнаў і спрасціць дагляд заўзятараў

У перамовах з боку АБФФ прыняў удзел першы намеснік старшыні Сяргей Сафар’ян. Пазіцыю праваахоўных органаў агучваў намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік Уладзімір Сацюк. На сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі фанацкага руху “Нёмана” і “Ліды”.

 

Першым на сустрэчы выступіў Сяргей Сафар’ян, які выказаўся за тое, што бакі павінны прыйсці да агульнага меркавання і зрабіць усё магчымае, каб заўзятар прыйшоў на стадыён і адчуваў сябе камфортна.

 

Міністр унутраных спраў Беларусі прапанаваў прыбраць міліцыю з чаш стадыёна. Гэта значыць, супрацоўнікі зараз не будуць знаходзіцца на сектарах і непасрэдна ў месцах збору заўзятараў. Калі ўжо нешта адбудзецца на самім стадыёне, за здарэнне будуць адказваць арганізатары – гаспадар поля і прадстаўнікі заўзятараў гэтага клуба”, – распавядае Сяргей Сафар’ян.

 

Прадстаўнік АБФФ распавёў, што даглядаць і абшукваць людзей могуць праводзіць толькі супрацоўнікі міліцыі, але гэтыя працэдуры будуць спрашчацца. Каб пазбегнуць канфліктных сітуацый, прадстаўнікі АБФФ могуць праводзіць здымку таго, як ажыццяўляецца дагляд заўзятараў.

 

Мяняецца i допуск банераў на стадыён. Зараз іх не трэба будзьце ўзгадняць і ўносіць у спецыяльныя рэестры. Міліцыя будзе абавязана толькі праверыць матэрыял з якога ён зроблены. Змест матэрыялаў для фанацкіх перформансаў будуць узгадняць толькі клубы і АБФФ“, – распавёў Сяргей Сафар’ян.

 

Пры арганізацыі стацыянарных кропак продажаў на арэнах можна будзе прадаваць піва. Гэтым мае заняцца адміністрацыя стадыёнаў і футбольных клубаў. Праўда, Сяргей Сафар’ян дадаў, што з півам у чашу стадыёна пускаць не будуць.

 

Сваё меркаванне наконт гэтага выказаў і палкоўнік Уладзімір Сацюк.

 

Асабіста я супраць алкаголю. У краіне аб’яўлены Год культуры, дык давайце на футболе больш не лаяцца матам, давайце прасоўваць культуру паводзін, а таксама давайце размаўляць на сваёй роднай мове. Бо гэтым таксама можна прыцягнуць заўзятараў, а не толькі алкаголем“.

 

Фанаты ў сваю чаргу выступілі за выкарыстанне піратэхнікі. За бяспеку гатовыя адказваць яны самі. Сяргей Сафар’ян патлумачыў, што АБФФ супраць піратэхнікі падчас матчу, яны прапаноўваюць фанатам выкарыстоўваць піратэхніку толькі ў перапынках.

 

Сустрэчы АБФФ з прадстаўнікамі розных рэгіёнаў працягнуцца яшчэ некалькі дзён. Далей, выслухаўшы пазіцыю ўсіх, будзе агучаны агульнай вынік на чэмпіянат 2016 года.

 

Фота: offside.by