![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000061273.jpg)
У Гродне бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і ўехаў у лесвіцу Фарнага касцёла (ВІДЭА)
Адарваўшыся ад ДАІ на некалькі сотняў метраў, хлопец на скрыжаванні вуліц Баторыя і Маркса не ўпісаўся ў паварот каля Фарнага касцёла. Машына перавярнулася на тратуары, упала на бок кіроўцы і ўдарыла ў касцельную лесвіцу. Удар не дазволіў машыне легчы на дах.
На ліхача склалі чатыры пратаколы, яго аўто эвакуатар завёз на штрафстаянку.