Гарадзенка праехалася ў “бясплатным” аўтобусе OldCity і атрымала штраф

|

На прыпынку плошча Дзекабрыстаў, жанчыну вывелі з аўтобуса і не выслухаўшы яе, пачалі складаць пратакол. Разгубленая жанчына нават не змагла дакладна растлумачыць, што едзе ў гандлёвы цэнтр“,  – распавёў сведка.

У адміністрацыі OldCity таксама распавялі, што жанчына i сапраўды ехала у спецыялізаваным аўтобусе, толькі вось на момант яе пасадкі яшчэ не было 12.00 і на аўтобусе быў бягучы радок “У гараж”.

Вядома, што гандлёвы цэнтр на выходныя запускае па горадзе бясплатны аўтобус, які пачынае курсіраваць з 12.00 да 20.00. Менавіта ў гэты час аўтобус возіць пакупнікоў у гандлёвы цэнтр бясплатна. На момант, калі жанчына заходзіла ў аўтобус, яшчэ не было 12.00, а значыць яшчэ не быў прадугледжаны бясплатны праезд.

Знайшоўся і муж пацярпелай, які распавёў “Твайму стылю”, што яго жонка ўсвядоміла, што ехала не ў той час. Але праблема заключаецца ў тым, што калі яна садзілася ў транспарт, ніякіх таблічак не было, якія б паказвалi, што аўтобус едзе па іншым маршруце.

Жонка была ўпэўненая, што аўтобус едзе ў OldCity. І толькі пасля таго, калі кантралёры вывелі яе з аўтобуса, з’явіўся бягучы аўтобуса “у гараж”, але пры гэтым аўтобус спакойна ехаў і спыняўся на прыпынках. У гэтым выпадку не толькі мая жонка пацярпела, вывелі яшчэ некалькі пенсіянерак, якiя таксама ехалi ў гандлёвы цэнтр“, – распавёў муж пацярпелай Мікалай.

У аўтобусным парку далі зразумець, што жанчына ехала на маршрутным аўтобусе з таблічкай №39, які ехаў па маршруце Рэпіна – Вішнявец. І кожныя чатыры прыпынкі там гучала аўдыё вяшчанне, дзе гаварылася куды накіроўваецца аўтобус.

Каб больш не трапляць у такія непрыемныя сітуацыі, адміністрацыя гандлёвага цэнтра OldCity просіць усіх гарадзенцаў быць уважлівымі і перад тым, як заходзіць у аўтобус, глядзець на шыльду з маршрутам. І ведаць, што акрамя бясплатнага аўтобуса ў горадзе ездзяць і брэндаваныя платныя тралейбусы з налепкамі OldCity.

Мы зацікаўлены, каб гарадзенцы не траплялі ў такія непрыемныя сітуацыі. Момант з жанчынай, на жаль, не адзінкавы. Нават у буднія дні, калі едзе аўтобус OldCity, пасажыры пры сустрэчы з кантралёрамі, пачынаюць распавядаць, што едуць у гандлёвы цэнтр, і не бачылі таблічку. Але, каб такіх выпадкаў было менш, мы стараемся часцей размяшчаць расклад аўтобусаў у ліфтах і робім паштовую рассылку пра вуліцы па якіх едуць нашы бясплатныя аўтобусы. І цяпер ўвесь час па пятніцах размяшчаем расклад аўтобусаў i ў нашых групах у сацыяльных сетках”, – распавялі ў адміністрацыі гандлёвымі цэнтра.