У Навагрудскім раёне грызуны ўзарвалі летнюю кухню

|

Мужчына, які жыве з жонкай, раніцай адправіўся ў летнюю кухню, каб падагрэць ваду для гаспадарчых патрэб на абагравальна-варачнай печы. Там знаходзілася таксама і газавая пліта.

 

Звычкі зачыняць вентыль газавага балона ў мужчыны не было. Верагодней за ўсё, за ноч грызуны пашкодзілі гумоватканявы рукаў, які злучаў балон і пліту. Паху газу мужчына не адчуў, і, калі запоўніў печ дровамі, чыркнуў запалкай.

 

Адбыўся выбух, у выніку якога ў летняй кухні разбураныя дзве сцяны, а сам мужчына атрымаў апёкі II ступені твару і рук, агулам 5% цела.

 

Зараз пацярпелы знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні райбальніцы, стан здавальняючы.