Білеты на цягнік, купленыя праз інтэрнэт, можна здаць таксама праз сеціва

|

Вяртанне невыкарыстанага білета можна аформіць непасрэдна на сайце БЧ у раздзеле “Асабісты кабінет”. Пры гэтым грошы за электронны білет залічваюцца на банкаўскую карту, з дапамогай якой выконваўся плацёж.

 

Зварот грошай на сайце магчымы для заказаў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх карт праз сістэму плацяжоў ASSIST.

  

Калі ж білеты аплачваліся праз сістэмы “Інтэрнэт-банкінг” Беларусбанка ці праз сістэму “Разлік” (АРІП), то грошы можна вярнуць па-ранейшаму толькі ў білетнай касе чыгункі.

 

Пашырэнне функцыі вяртання грошай за нявыкарыстаныя білеты на сайце будзе ажыццяўляцца паступова, па гатоўнасці плацёжных сістэм.

  

Падрабязная інфармацыя пра парадак анлайн-вяртання электронных праязных дакументаў (білетаў) размешчана на сайце Беларускай чыгункі.