“Белнафтахім” абяцае не павышаць цэны на паліва. Пакуль

|

Пра гэта паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

 

“Павышэнне на 50% акцызаў на бензін і дызельнае паліва з’яўляецца адчувальным фактарам для эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчых заводаў, у цяперашні час доля акцызаў у цане аўтамабільнага паліва складае да 21%. У той жа час, прытрымліваючыся ўзважанай і сацыяльна адказнай цэнавай палітыкі, у бягучай сітуацыі з улікам усіх фактараў канцэрн не разглядае павышэння рознічных цэн на маторнае паліва”, – адзначыла Касцючэнка.

 

Яна нагадала, што ў Беларусі першай сярод краін СНД у цяперашні час рэалізуецца аўтамабільнае паліва толькі 5-га экалагічнага класа (стандарту Еўра-5), акцыз на якое усталяваны на 26-42% ніжэй, чым на менш якасны прадукт, які не адпавядае класу 5.

 

Апошні раз рознічныя кошты на паліва павышаліся 13 студзеня 2015 года.

 

Як паведамлялася раней, у Беларусі павялічаны стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызельнае паліва

 

Акцызы на аўтамабільны бензін і дызпаліва вырастаюць на 50%. Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, не адпаведны класу 5, складзе 5 мільёнаў 273,7 тысячы за 1 тону, класа 5 — 3 мільёны 61,7 тысячы, на дызельнае паліва — 2 мільёны 267,3 тысячы і 1 мільён 676,7 тысячы адпаведна.