Аматары фрызбі збяруцца ў Гродна
Арганізатарам спаборніцтваў выступае Моладзевы Алтімат Фрызбі Клуб “Грінс”, які з вясны афіцыйна дзейнічае ў Гродна.
Спаборніцтвы адбудуцца на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №6.
За перамогу пазмагаюцца 8 каманд.
Гульня ў Фрызбі знаходзіць усё больш прыхільнікаў. Яна ладзіцца на адкрытых пляцоўках памерам 100х37 метраў.
Сэнс гульні ў тым, каб, перакідваючы дыск вагой 175 грамаў паміж удзельнікамі каманды, закінуць яго ў зону каманды-суперніка. Каманда складаецца з сямі ўдзельнікаў.
Фота з сайта http://greens.by