“Лялька для “лялькі”. У Гродне артысты і гледачы разам адзначылі дзень лялечніка

|

 

Лепшыя знаўцы рэпертуара Гарадзенскіх лялечнікаў атрымалі прызы – запрашальныя білеты на адзін са спектакляў красавіка. Таксама пашанцавала гледачу, што набыў квіток на 21 месца, бо свята лялечнікаў праходзіць ва ўсім свеце 21 сакавіка.

 

 

Антракта гэтым разам чакалі не менш, чым пачатку спектакля, бо менавіта ў гэты час праводзілася акцыя “Лялька для “лялькі” – гледачы разам з артыстамі ўласнаручна зрабілі цэлы лялечны карагод. Ён застанецца ў музеі тэатра на памяць пра сёлетняе святкаванне.