Viber і Skype ніхто не забараняў: Аператыўна-аналітычны цэнтр растлумачыў таямнічы ўказ №98

|

У ААЦ патлумачылі, што на працягу шэрагу гадоў у Беларусі атрымала распаўсюджванне практыка незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг перадачы галасавых паведамленняў электрасувязі ў парушэнне заканадаўства (так званы “шэры трафік”) асобамі, якія не маюць статусу аператара электрасувязі.

 

Фактычна такія асобы, карыстаючыся інфраструктурай аператараў электрасувязі і складаючы праз падстаўных асоб дамовы на аказанне паслуг электрасувязі (доступ да інтэрнэта, прадастаўленне мабільнай сувязі і іншых відаў аказваюцца аператарамі паслуг, напрыклад “Максифон”), займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю без рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

 

Ці закранае прыняты Указ пытанні, звязаныя са здзяйсненнем званкоў праз Skype, Viber, Telegram і іншыя інтэрнэт-месэнджары, ОТТ-сэрвісы?

 

Прыняты Указ не закране такіх папулярных мэсэнджараз, як Skype, Viber і г.д., пры ўмове, калі злучэнне будзе адбывацца непасрэдна паміж інтэрнэт-мэсэнджарамі, а таксама калі ўладальнікі мэсэнджараў складуць дамовы аб узаемадзеянні з беларускімі аператарамі, у тым ліку на тэрмінацыю IP-трафіку непасрэдна на беларускія тэлефонныя сеткі сувязі.

 

Ці прадугледжваюцца Указам абмежаванні для званкоў паміж карыстальнікамі Skype, Viber і іншых месэнджараў (ОТТ-сэрвісаў) унутры Беларусі і ці будзе спаганяцца дадатковая плата за гэта?

 

Гэтым Указам дадзенае пытанне не рэгламентавана. Разам з тым у цяперашні час па ініцыятыве аператараў электрасувязі рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі прапрацоўваецца пытанне аб мэтазгоднасці і неабходнасці манетызацыі асобных сэрвісаў і паслуг, што аказваюцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі. У выніку аператарамі і рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі будуць выпрацаваны агульныя арганізацыйна-тэхнічныя і прававыя мерапрыемствы, якія дазваляюць ажыццяўляць тарыфікацыю інтэрнэт-мэсэнджараў і ОТТ-паслуг.

 

Ці будзе з’яўляцца парушэннем Указа ўтойванне абанентам свайго нумара, выкарыстоўваючы паслугу “антывызначальнік нумара” пры выходным выкліку?

 

Не. Не будзе. Пры ўтойванні абаненцкага нумара (паслуга “антывызначальнік нумара”) аператар сувязі па-ранейшаму будзе ведаць, каму насамрэч належыць абаненцкі нумар, у адрозненне ад абанента, які прымае выклік.

 

Ці рэгулюе Указ пытанні, звязаныя з выкарыстаннем розных так званых “ананімайзераў” і каналаў прыватных віртуальных сетак (VPN-каналаў)?

 

Гэты Указ не рэгламентуе парадак выкарыстання “ананімайзераў” і каналаў прыватных віртуальных сетак.

 

Фота: unsplash.com/alejandroescamilla