![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000062252.jpg)
Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп
Летам 2015 года здымачная група з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымак прайшла ў Гродне: у парку Жылібера, каля Новага замка і на вуліцы Савецкай.
Першыя працы каманда з Блізкага Усходу прадставіла ў лістападзе. А пасля яшчэ па адным кліпе ў студзені і лютым.
Па словах прадзюсара, Беларусь абралі для здымак не выпадкова. Арабы лічаць нашу краіну вельмі прыгожай і выкарыстоўваюць беларускія краявіды ў музычных кліпах ужо некалькi гадоў.
Шаран Алі Шарыф не адмаўляе, што яшчэ вернецца ў Беларусь са сваёй камандай, каб зняць новыя кліпы. З яго слоў, яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў краінах Блізкага Усходу. Таксама прадзюсар абяцаў расказаць “Твайму стылю” пра здымкі і пра тое, колькі каштуе зняць кліп у Беларусі.