Тэатральныя чытанні ў Гродна

Штогадовая гарадская канферэнцыя гэтым разам прысвечана тэатральнаму мастацтву і яго развіццю ў Гродна з часоў Антонія Тызенгаўза і да нашых дзён, паведамляе БЕЛТА. На чытаннях закрануць тэмы традыцыяў тэатра Тызенгаўза ў гісторыі гродзенскай сцэны, невядомыя старонкі музыкальнага мастацтва Гродна, гісторыі і сучаснага жыцця абласных драматычных і лялечных тэатраў і іншыя.

На чытанні запрошаныя выкладчыкі гродзенскіх навучальных установаў, тэатралы, краязнаўцы, гісторыкі і журналісты.

Гродзенскі тэатр Антонія Тызенгаўза існаваў у 1769-1780 гадах. У часы свайго росквіту трупа налічвала больш за 70 чалавек, пераважна гэта былі італьянцы. Шмат актораў з Гродзенскай трупы былі запрошаныя ў Каралеўскі тэатр ў Варшаве.