Сёмы з’езд СПБ – частка ІІ. Афіцыйная

Паўгады таму, у сакавіку, праводзілі VII з’езд сябры непрызнага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, на якім старшынёй была абраная Анжаліка Борыс.

У інтэрв’ю “Гродзенскай праўдзе” напярэдадні з’езду Юзэф Лучнік адзначае, што “няма ўнутры арганізацыі ніякіх рознагалоссяў”, а “за мінулыя чатыры гады нідзе не ўзнікала канфліктных сітуацый”.

Сп. Анжаліка Борыс адмовілася каментаваць выказванні сп. Лучніка адносна з’яднанасці польскай меншасці ў Беларусі. Аднак у яе выклікае здзіўленне, чаму падчас выбараў дэлегатаў з’езду прызнанага Саюзу 2 месяцы таму адмовіліся пусціць каля 100 сябраў неафіцыйнага СПБ, якія мелі на руках легітымацыі? Паводле статуту СПБ кожны сябра, маючы адпаведны дакумент – легітымацыю, можа быць абраны дэлегатам з’езду. Уваход на тыя выбары абаранялі ахоўнікі.

На дадзены момант “Саюз палякаў Беларусі” збірае подпісы да прэзідэнта ў справе легалізацыі непрызнанай пакуль арганізацыі, паведаміла Анжаліка Борыс.